Аб’ектыўна і пазітыўна. У мінулую сераду Ляхавіцкі раён наведаў наглядальнік місіі СНД

Прадаўжаецца маніторынг ходу перадвыбарнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь доўгатэрміновымі наглядальнікамі. Раней у Ляхавіцкім раёне пабывалі прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЕ. У мінулую сераду раён наведаў наглядальнік місіі СНД Валерый Кліменка. Ён сустрэўся са старшынёй райвыканкама Вячаславам Сельмановічам, старшынёй раённай выбарчай камісіі Наталляй Маслоўскай, членамі тэрытарыяльнай камісіі, наведаў выбарчыя ўчасткі.

Наглядальнік місіі СНД цікавіўся рэжымам работы тэрытарыяльнай камісіі, пытаннямі, якія паступаюць сюды, месцамі, вызначанымі для агітацыі, як складаліся спісы выбаршчыкаў, наколькі актыўна праводзяць перадвыбарную кампанію кандыдаты на самы высокі дзяржаўны пост і іх давераныя асобы, ці дастаткова інфармацыйных матэрыялаў, як асвятляецца перадвыбарная кампанія ў СМІ. Разам з прадстаўнікамі раённай камісіі Валерый Кліменка наведаў Ленінскі і Камсамольскі выбарчыя ўчасткі ў райцэнтры, а таксама Русінавіцкі і застаўся задаволены ўбачаным і пачутым: “Усё арганізавана выдатна, кампетэнтныя члены раённай выбарчай камісіі, участковыя камісіі працуюць у звычайным рэжыме”. Валерый Кліменка адзначыў самае галоўнае, на што звяртаюць асаблівую ўвагу назіральнікі місіі СНД: адпаведнасць кампаніі па правядзенні выбараў Прэзідэнта нормам існуючага ў Беларусі заканадаўства.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *