Двор набыў новы твар

Нягледзячы на пэўныя нязручнасці, усё ж жыхары дома № 6 А па вуліцы Южакова ў Ляхавічах  задаволены тым, што адбываецца ў двары іх шматпавярховіка. Тым больш, гэтай падзеі яны чакалі не адзін год: нарэшце дайшла чарга і да добраўпарадкавання іх прыдамавой тэрыторыі. Работы ДРБУ-200 пачало ў верасні, і на гэтым тыдні яны будуць завершаны. Пліткай, якая выпускаецца на міні-заводзе арганізацыі, выкладзены пешаходныя дарожкі. Зроблена і заасфальтавана пляцоўка для стаянкі асабістых аўтамабіляў жыльцоў дома, завяршаецца ўкладка асфальту на праезнай частцы. Дарэчы, зусім нядаўна была добраўпарадкавана і тэрыторыя суседняга дома.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Двор набыў новы твар

  • 06/10/2015 в 22:17
    Permalink

    Был проездом в вашем городке. Впечатлил. За несколько лет город неузнаваемо преобразился и даже помолодел. Чистый, уютный, красивый. Много мам с колясками. А это отличный знак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *