”Моладзь за бяспеку”

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай, прымеркаваная да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, з 12 па 24 кастрычніка праходзіць па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашым раёне. У ёй прымаюць удзел актывісты гэтай арганізацыі і БРСМ, члены клуба юных выратавальнікаў, работнікі РАНС, прадстаўнікі сельвыканкамаў, валанцёры Чырвонага Крыжа і іншыя. Мэта акцыі – расказаць пра дзейнасць маладзёжнай арганізацыі, сярод асноўных задач якой – навучанне падрастаючага пакалення бяспецы жыццядзейнасці.

Падчас першага этапу актывісты БМГАВП і пажарныя-выратавальнікі пабывалі ў дамах мнагадзетных сем’яў, ветэранаў вайны, адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў. Другі этап, які прадоўжыцца да 23 кастрычніка, ахопіць агульнаадукацыйныя ўстановы. Сустрэчы, конкурсы, дэманстрацыі тэматычных фільмаў пройдуць у школах. Завершыцца акцыя “Моладзь за бяспеку” 24 кастрычніка на рыначнай плошчы райцэнтра.

Аляксей КЛЕТАНІЦА,

інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *