Чырвоны дзень календара
Паважаныя землякі!
Віншуем вас са святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Амаль стагоддзе аддзяляе нас ад гэтай падзеі. Але і сёння Кастрычніцкая рэвалюцыя не страціла свайго важнага гістарычнага значэння. Яна адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла ў жыццё такія асноўныя прынцыпы як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную абароненасць, ініцыявала ліквідацыю непісьменнасці, здзейсніла многія іншыя лёсавызначальныя падзеі і з’явы.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у працы і творчасці, новых дасягненняў на карысць Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.