ЗТАА «БелДан». Выгадныя інвестыцыі

Самым значным інвестпраектам апошняга дзесяцігоддзя ў Ляхавіцкім раёне стала замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелДан”. Яно займаецца вытворчасцю свініны па перадавых еўрапейскіх тэхналогіях.

Вытворчы старт “БелДан” узяў у 2009-ым. Праз 2 гады прадпрыемства выйшла на поўную вытворчую магутнасць – 5 тысяч тон свініны ў год. Цяпер, па інфармацыі райсельгасхарчу, тут утрымліваецца больш за  25 тысяч свіней – тры чвэрці ад агульнай колькасці пагалоўя мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Уклад “БелДана” ў агульны аб’ём вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна – 14 працэнтаў.

Зараз кола спажыўцоў белданаўскай свініны абмяжоўваецца ўнутраным рынкам краіны, а яшчэ нядаўна прадпрыемства было на Ляхавіччыне асноўным экспарцёрам сельгаспрадукцыі: яго доля ў сельгасэкспарце раёна даходзіла да 40 працэнтаў.

Займаюцца тутэйшыя працаўнікі і   земляробствам: вырошчваюць у асноўным зерне, што выкарыстоўваецца для прыгатавання камбікармоў.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *