Прававы вернісаж

Тыдзень прававых ведаў у СШ № 1 стаў ужо традыцыйным і заўсёды праходзіць насычана і змястоўна. Вось і сёлета з 16 па 21 лістапада вучні з інтарэсам удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і выставах, інфармацыйных і класных гадзінах “Я – грамадзянін”, “Прававы вернісаж”, “Права на кожны дзень” і г.д. На пасяджэнні школьнага савета па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці з асобнымі рабятамі ішла сур’ёзная размова пра неналежныя паводзіны і сумныя вынікі свавольстваў.

Удзел у мерапрыемствах начальніка юрыдычнага аддзела райвыканкама Дзіны Дуброўка, старшага ўчастковага інспектара ІСН РАУС Дзмітрыя Дыдышкі падкрэслілі іх значнасць і важнасць. Да Сусветнага дня некурэння пры падтрымцы раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ў школе прайшлі акцыі “Пратэст супраць курэння”, “Ваша меркаванне”, бліц-апытанне “Аргументы супраць курэння”. Рабяты з маладзёжнай ініцыятыўнай групы “Альтэрнатыва” пад кіраўніцтвам сацыяльнага педагога правялі для пачаткоўцаў заняткі ў гульнявой форме “Злы чараўнік тытунь”, а валанцёры атраду “Чыстыя сэрцы” распаўсюджвалі на гарадскіх вуліцах буклеты пра небяспеку курэння. Госцем старшакласнікаў быў урач-нарколаг ЦРБ Леанід Лапіч.

Вынікі прававога тыдня яшчэ падводзяцца, а педагогі школы ўжо рыхтуюцца да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Вікторыя БІЗА,

педагог сацыяльны СШ № 1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *