КОНКУРС ДАІ

Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці сумесна з І святочным агенцтвам «Бюро святаў» і «Радыё Брэст» з 25 лютага па 5 сакавіка праводзіць конкурс «Аўталедзі-2011». Стаць удзельніцай конкурсу можа любая жыхарка Брэстчыны, якая мае не менш 3 гадоў вадзіцельскага стажу і на працягу апошніх 3 гадоў не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне пра-вілаў дарожнага руху. Пераможцы будуць вызначацца ў 3 намінацыях па вадзіцельскіх катэгорыях «А», «В», «С». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выслаць заяўку на нумар 7962500 (МТС) ці на інтэрнет-сайт ДАІ gaibrest@gmail.com. Змест заяўкі наступны: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, серыя і нумар вадзіцельскага пасведчання і кантактны нумар мабільнага тэлефона.
Пераможцаў чакаюць незабыўныя ўражанні, дыпломы і падарункі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *