У шчаслівай пяцёрцы – Андрэй Цямчык

Нашаму земляку, мастацкаму кіраўніку Русінавіцкага СДК і ўдзельніку народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Андрэю Цямчыку, пакарылася чарговая музычная прыступка. Ён наблізіўся да адной са сваіх запаветных мар – паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе эстраднай песні “Славянскі базар” у Віцебску. Андрэй паспяхова прайшоў абласны адборачны тур, у якім было больш за 20 удзельнікаў. На кастынгу кожны з удзельнікаў выконваў дзве эстрадныя песні.

Прафесійнае журы адабрала пяцёрку найбольш яркіх, артыстычных і таленавітых маладых выканаўцаў, сярод якіх і Андрэй Цямчык. Яго “Апошні журавель” і “Мама” пакарылі прафесіяналаў.   Пажадаем земляку паспяховага выступлення ў фінале!

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *