Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Пасварыліся…
Следства высвятляе абставіны  трагедыі, якая адбылася 10 снежня ў вёсцы Мядзведзічы. 46-гадовы мясцовы жыхар  ударыў свайго бацьку 1942 года нараджэння, які ад атрыманых пры падзенні траўмаў  памер на месцы здарэння. Узбуджана крымінальная справа.
Падман  на 175 мільёнаў
Залётны махляр  завалодаў маёмасцю Ляхавіцкага райпо на 175 мільёнаў рублёў: ён заключыў дагавор  са спажывецкім таварыствам, не маючы далейшага намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.  Следства ўстанаўлівае іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці махляра.
Давярай, але правярай
Паквапіўся на чужыя грошы злодзей з Рагачоў, які ўкраў у свайго знаёмага банкаўскую картку і, ведаючы пін-код, двойчы зняў з яе грошы. Праводзіцца праверка.
Андрэй  Шанец, начальнік штаба РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *