Любы прадмет да алімпіяды давядзе

Масавым, цікавым, выніковым аказаўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды  школьнікаў – раённы – па 14 вучэбных прадметах, які доўжыўся з 13 лістапада па 5 снежня. У ім узялі ўдзел 235 вучняў гарадскіх і сельскіх школ. Вынік – 48 дыпломаў: 23 на рахунку гімназістаў, 11 – СШ № 2, 4 – СШ № 1, 3 – Крывошынскай школы, 2 – Дараўскага ВВК д/с-СШ, па аднаму дыплому заваявалі рабяты з Востраўскай, Начаўскай, Жарабковіцкай, Тальмінавіцкай школ, Конькаўскага ВВК д/с-СШ.
Пяцёра гімназістаў сталі дыпламантамі па двух прадметах: Ніно Квернадзэ, Паліна Чаранкевіч – па беларускай мове і грамадазнаўстве, Аліна Зубік і Юлія Матчэня – па рускай і англійскай мовах, Ганна Барыскіна – па матэматыцы і геаграфіі.
На трэці этап рэспуліканскай прадметнай алімпіяды заяўлены 25 вучняў горада і раёна: 15 гімназістаў, пяцёра з СШ № 2, двое з СШ № 1, па аднаму з Крывошынскай, Начаўскай і Дараўскай школ.
А 26 лістапада ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці паказвалі веданне фінансавай граматнасці навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Ад нашага раёна ўдзельнічалі адзінаццацікласніцы Крывошынскай СШ Таццяна Герасімовіч, Ліпскай – Алена Гатоўчыц і дзесяцікласнік СШ № 2 Сямён Кулагін. Усе яны вярнуліся дадому з прызамі ад “Беларусбанка”, “Белінвестбанка”, “Белгазпрамбанка”, а Таццяна і Алена атрымалі і пахвальныя водгукі.
Нельга не нагадаць і пра поспех адзінаццацікланіцы гімназіі Юліі Матчэня, якая ўдастоена дыплома ІІІ ступені па выніках заключнага этапу дзясятай юбілейнай алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.
Святлана ЯКУБОЎСКАЯ,
начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *