Са светлым святам! 25 снежня – Нараджэнне Хрыстова ў хрысціян каталіцкай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!
Ад усяго сэрца віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Гэтыя ўрачыстыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны асвятляюць жыццё нязгасным святлом веры, надзеі і любві, натхняюць на дабро і стваральнасць, духоўнае самаўдасканаленне, міласэрнасць і клопат пра блізкага.
Няхай узнёслая атмасфера Нараджэння Хрыстова пануе ў вашых дамах. Няхай гэтыя святочныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем’і, напоўняць цеплынёй і любоўю сэрцы.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і Божай дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *