Сцяжынка да прафесіі

Гэту сустрэчу чакалі і госці, і гаспадары. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Пятроўна Раманенка для 10-класнікаў арганізавала сустрэчу са сваімі былымі вучнямі – выпускнікамі гімназіі розных гадоў, а цяпер студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў краіны. Асноўная мэта мерапрыемства – прафарыентацыя, дапамога ў выбары будучай прафесіі.
Сярод запрошаных гасцей – студэнтка 6 курса медуніверсітэта Анастасія Бурак, будучы юрыст Сяргей Шастаковіч, 4-курсніца Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марыя Тулейка, студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Сяргей Барыскін і Міхаіл Літвіненка. Былыя гімназісты ўспомнілі школьнае жыццё, расказалі пра студэнцкія будні, пра падарожжы ў замежныя краіны. Насця Бурак пабывала ў Германіі, Францыі, ЗША. Марыя Тулейка добра валодае англійскай, нямецкай і шведскай мовамі, таксама часта бывае ў замежжы. Іншыя рабяты летам працавалі ў будаўнічых атрадах. Акрамя вучобы студэнты актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці сваіх ВНУ.
Кожны з былых выпускнікоў звярнуўся да сённяшніх гімназістаў з парадай не ўпускаць свае магчымасці ў атрыманні трывалых ведаў, быць мэтанакіраванымі, тады ўсё абавязкова атрымаецца.
Час сустрэчы праляцеў вельмі хутка. Мы, дзесяцікласнікі, ганарыліся старэйшымі рабятамі. Спадзяюся, што і намі будуць ганарыцца малодшыя гімназісты.
Святлана МІСЦЕЙКА, вучаніца 10 ”А” класа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *