І дужыя, і трапныя

У мінулы чацвер у Ляхавіцкай ДЮСШ праходзілі спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны.
18-ы раённы турнір па армрэслінгу і гіравым спорце сабраў 50 вучняў школ раёна і навучэнцаў ЛДАКа ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Ініцыявана спаборніцтва аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкамам ГА БРСМ.

Спаборніцтвы ў гіравым спорце праходзілі па міжнародных правілах. У вагавай катэгорыі да 65 кілаграмаў першынстваваў Раман Грамічук з СШ № 2, да 75 кг – Дзяніс Кузняцоў з Мядзведзіцкай СШ, звыш 75 кілаграмаў – вучань Тальмінавіцкай СШ Юрый Бортнік. У камандным заліку ў сваіх вагавых катэгорыях перамаглі самыя моцныя і вытрыманыя дружыны – СШ № 2, Мядзведзіцкай і Тальмінавіцкай СШ.
Вельмі напружанымі былі спаборніцтвы па армрэслінгу. У сваіх вагавых катэгорыях сярод дзяўчат роўных не было Дар’і Дыдышка (Ліпская СШ), Кацярыне Булатай (СШ № 2). Лепшымі былі і дзявочыя дружыны гэтых школ.
Сярод юнакоў пераможцамі прызнаны Арцём Зубік і Аляксандр Плескацэвіч (Крывошынская СШ). І ў камандным заліку ў юнакоў перамога была на баку асілкаў з Крывошынскай СШ (вагавая катэгорыя да 60 і да 67 кг) і дзяржаўнага аграрнага каледжа (больш за 77 кілаграмаў).
Райкам ГА БРСМ сумесна з ДТСААФ у гэты ж дзень арганізавалі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Самага трапнага стралка і каманду вызначалі ў напружанай спартыўнай барацьбе навучэнцы і выкладчыкі Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.
З 7 прадстаўленых каманд адна – зборная выкладчыкаў. Менавіта яна першынствавала ў камандным заліку. У асабістым лепшымі былі намеснік дырэктара ЛДАКа па выхаваўчай рабоце Алег Ахрэмцаў, Надзея Пушкова (22 група “вет”) і Юрый Дзярачыц (21 група “плодаагародніцтва”).
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *