Сіла і слова. Армія і СМІ разам паспяхова вырашаюць задачы па патрыятычным выхаванні

У мінулы аўторак у Драматычным тэатры Беларускай арміі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў  сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Бела-русь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Вынікі творчага спаборніцтва, заснавальнікамі і арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі краіны, падводзіліся ў чатырох групах: “Друкаваныя СМІ”, “Тэлебачанне”, “Радыё” і “Інфармацыйныя агенцтвы”. Лепшыя былі вызначаны ў 17 намінацыях. Прыемна, што не засталася незаўважанай і работа калектыву рэдакцыі “Ляхавіцкага весніка”. “ЛВ” адзначаны граматай Міністэрства абароны за актыўны ўдзел у вырашэнні задач патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Сярод пераможцаў розных намінацый – калегі з абласной газеты “Заря”, бярозаўскага “Маяка” і брэсцкай раёнкі “Заря над Бугом”.

Наталля   ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Сіла і слова. Армія і СМІ разам паспяхова вырашаюць задачы па патрыятычным выхаванні

  • 23/02/2016 в 09:20
    Permalink

    Поздравляю коллектив редакции. Всегда в числе победителей, и это очень приятно. Больше 10 лет подписываюсь на газету, постоянно заглядываю на сайт. Раёнка всегда с читателем и для читателя. Успехов вам и вдохновения!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *