Сапраўдныя мужчыны!

Дзмітрый Канановіч, Андрэй Кароль, Уладзіслаў Купрыш

Раніцай 22 лютага ў будынку аўташколы было надзвычай шматлюдна. Прычым, наведвальнікі не мелі ніякіх адносін да тых, хто жадае атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання транспартным сродкам. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны тут сабраліся маладыя працаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна, каб вызначыць самага трапнага, дужага, актыўнага, смелага, эрудыраванага, паспяховага.

З кожным годам удзельнікаў традыцыйнага раённага конкурсу “Сапраўдны мужчына” (праводзіцца ён ужо чацвёрты раз), ініцыяванага райкамам ГА БРСМ і РАС ДТСААФ, збіраецца ўсё больш і больш. Сёлета спаборнічалі 23 юнакі (усе члены БРСМ) з СВК “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, райаграсэрвіса, камунгаса, лясгаса, ільнозавода, ДП “Нача”, ЛДАКа, цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка”, ДРБУ-200, ПМС, райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

З першых хвілін спаборніцтва разгарэлася сапраўдная барацьба за перамогу. З кожным конкурсам напал узмацняўся. Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі падрыхтаваліся вельмі добра – выпадковых тут не было, і высокія вынікі таму яскравае пацвярджэнне. Каб атрымаць галоўны тытул “Сапраўдны мужчына”, прэтэндэнтам неабходна было паспяхова выступіць у трох асноўных намінацыях “правілы дарожнага руху”, “стральба з пнеўматычнай вінтоўкі”, “процівагаз”. Да пераможнага фіналу прэтэндэнты на званне вытрымалі сур’ёзную праверку ведаў, уменняў і навыкаў падчас практычных і тэарэтычных заданняў.

Нягледзячы на асабістыя спаборніцтвы, юнакі падтрымлівалі адзін аднаго, падказвалі, дапамагалі, падбадзёрвалі. Але ж конкурс ёсць конкурс, і перамогу святкавалі мацнейшыя і больш удачлівыя.

Па выніках іспытаў сёлета роўных не было майстру лесу Ляхавіцкага лясніцтва лясгаса Дзмітрыю Канановічу. Гэта не першы ўдзел Дзмітрыя ў такога кшталту мерапрыемстве. Увогуле, ён вельмі актыўны і ініцыятыўны малады чалавек. На другім і трэцім месцах навічкі “Сапраўднага мужчыны” Андрэй Кароль (аграном СВК “Ляхавіцкі”) і Уладзіслаў Купрыш (слесар па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі ДП “Нача”).

Пераможца і прызёры ўзнагароджаны граматамі і падарункамі райкама БРСМ і РАС ДТСААФ.

Уладзімір ЖУКОЎСКІ,

старшыня РАС ДТСААФ.

One thought on “Сапраўдныя мужчыны!

  • 26/02/2016 в 16:21
    Permalink

    ЦЯЖКА ВЫЗНАЧЫЦЬ ХТО З ІХ НА ПЕРШЫМ, ДРУГІМ ЦІ ТРЭЦІМ МЕСЦЫ. КОЖНЫ З ІХ ПЕРШЫ У СВАЕЙ НАМІНАЦІІ.
    СПАДЗЯЮСЯ ЯНЫ УСЕ САПРАУДНЫЯ МУЖЧЫНЫ!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *