Тэрмін “жыцця” для касметыкі

Калі вы купляеце сродкі для догляду за скурай, дэкаратыўную касметыку і парфум, звяртайце ўвагу на дату вытворчасці. Іншы раз кампаніі яе добра зашыфроўваюць, а пратэрмінаваная касметыка можа прынесці шкоду (запаленне скуры або алергічныя рэакцыі).
Кампактная пудра захоўваецца ад 6 месяцаў да года. Пасля гэтага, нават калі яе структура і пах не змяніліся, карыстацца ёю не варта.
Рассыпістая пудра без кансервантаў захоўваецца паўгода. Калі ў яе саставе ўсё ж ёсць кансерванты (напрыклад, тальк), тэрмін захоўвання павялічваецца да 2-3 гадоў.
Але калі ў пудры змяніўся колер, пах, тэкстура, з’явіўся налёт, нераўнамерна наносіцца, дрэнна растушоўваецца і хутка асыпаецца, то яе трэба выкідваць.
Касметыкай, у якой утрымліваецца вітамін С, рэкамендуюць карыстацца не больш за 3 месяцы.
Да пяці месяцаў захоўваюць свае ўласцівасці сродкі для догляду вакол вачэй: у іх вельмі мала кансервантаў.
Пратэрмінаваныя сродкі могуць нанесці шкоду адчувальнай скуры. Адкрыўшы ўпакоўку, карыстайцеся крэмам або эмульсіяй кожны дзень: і эфект будзе больш прыкметным, і сродак закончыцца своечасова.
Туш для веек трэба выкарыстаць за 4-6 месяцаў, таму што яна хутка псуецца ад пастаяннага кантакту з паветрам і вейкамі, а то і зусім высыхае. Не трэба разбаўляць яе вадой, ласьёнамі і іншымі вадкасцямі, так можна хутка сапсаваць туш.
Самы час выкідваць, калі яна склейвае вейкі, крышыцца, асыпаецца, дрэнна кладзецца.
Ва ўвільгатняльных, сілкавальных, аднаўляльных сродкаў па до-глядзе за скурай твару тэрмін годнасці каля паўгода, пры ўмове, што вы захоўваеце іх пры пакаёвай тэмпературы і не на сонцы. Як толькі тэмпература павышаецца, алей, які ўтрымліваецца ў касметыцы, пачынае псавацца.
Танальны крэм і аснова «жывуць» ад 6 да 18 месяцаў. Захоўваць іх трэба ў шчыльна закрытым цюбіку ўдалечыні ад прамых сонечных прамянёў і месцаў з павышанай вільготнасцю.
Танальны крэм пара выкідваць, калі ён стаў вельмі густым або рэдкім, калі распаўся на аснову і водную складальную або змяніў колер (сапсаваны сродак набывае цёмна-карычневае адценне).
Аўтазагарамі, вадкімі падводкамі і ласьёнамі для цела карыстайцеся не больш як 8 месяцаў. А калі гэта спрэй, смела карыстайцеся ім на працягу года.
Крыху больш за год можна карыстацца антыбактэрыяльнымі пенкамі.
Памаду або бляск для губ лепш выкарыстоўваць на працягу аднаго года. Захоўвайце яго ў закрытым цюбіку, далей ад крыніц цяпла і месцаў з высокай вільготнасцю.
Калі ж памада набыла спецы-фічны пах, змяніліся колер і структура або з’явіўся белы налёт з гаркаватым прысмакам, тэрмінова выкідвайце сродак.
Контурныя алоўкі для губ і вачэй самыя стойкія і вынослівыя — «жывуць» 3 гады.
Крэмавыя цені абмежаваныя тэрмінам годнасці да года. Сухія цені могуць праслужыць цэлых 3 гады. Лепш за ўсё захоўваць іх у сухім месцы.
Парфумерная вада прыгодна да 5 гадоў дзякуючы ўтрыманню спірту. Парфум можна назваць доўгажыхаром на туалетным століку. Але калі на дне флакона або на адзенні сталі з’яўляцца масляністыя сляды, гэта значыць, што ваш водар сапсаваўся: спірт вы парыўся і аддушкі пачынаюць асядаць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *