Святло дабра, дабро святла. Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна, свяшчэннаслужыцелі і вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Уваскрэсенне Хрыстова ва ўсім хрысціянскім свеце ўспрымаецца як вялікая ўрачыстасць, якая сімвалізуе перамогу дабра над злом, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць святой урачыстасці абуджае імкненне жыць па сумленні, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і спагадзе.
У гэта светлае свята ад усёй душы жадаем вам спаўнення ўсіх мар і добрых пачынанняў, моцнага здароўя, любві. Няхай радасць велікодных урачыстасцяў увойдзе ў кожны дом, прынясе шчасце і душэўны спакой, напоўніць сэрцы надзеяй і верай, умацуе духоўнасць, натхніць на міласэрнасць.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                      Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *