Да новых сустрэч у краіне “Ветразь”!

Дзень кнігі ў Навасёлкаўскай бібліятэцы.

Усе канікулы не змаўкалі дзіцячыя радасныя галасы, вясёлы смех, музыка ў прышкольным аздараўленчым лагеры “Ветразь” Навасёлкаўскай СШ. Нягледзячы на розны ўзрост выхаванцаў, за кароткі час дзеці пасябравалі, знайшлі агульныя інтарэсы.

Кожны дзень у лагеры быў тэматычным, насычаным разнастайнымі конкурсамі, віктарынамі, гульнямі. Ярка і цікава прайшоў, напрыклад, Дзень кнігі. На свяце ў Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы прысутнічалі героі казак, мультфільмаў.

Напрыканцы аздараўленчай змены дзеці з “Ветразя” ў адзін голас адрапартавалі дырэктару лагера Наталлі Пятух:

– У лагеры было вельмі здорава! Будзем чакаць новых сустрэч і падарожжаў.

Валянціна ДОМАШ, старшы выхавальнік лагера “Ветразь” Навасёлкаўскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *