Крынічка дзіцячай творчасці

У чарговы раз вучні Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі актыўны ўдзел у абласным конкурсе «Крынічка», які праводзіўся ў Баранавіцкім музычным каледжы.
На гэты раз у ім прымалі ўдзел не толькі рабяты з Брэстчыны, але і з іншых абласцей нашай краіны. У канкурэнтнай барацьбе выявіліся свае пераможцы. Граматамі ўзнагароджаны нашы вучні струннага і духавога аддзяленняў. Віншуем пераможцаў конкурсу «Крынічка», дыпламантаў ІІІ ступені Антона Мілюка (настаўнік У. Крук) і Яўгенія Сакуна (настаўнік Б. Шабановіч).
Удалым аказаўся ўдзел нашых юных мастакоў у міжнародным конкурсе «На сваёй зямлі». І таму пацвярджэнне – дыпломы міжнароднага конкурсу атрымалі Дар’я Коршун з карцінай «Тое, чым я жыву» (настаўнік В.Гатоўчыц) і Анастасія Яраш з карцінай «Экзатычны свет» (настаўнік К. Шулякоўская). Дарэчы, у конкурсе ўдзельнічалі 13 тысяч работ з усіх куткоў свету, і прыемна, што імёны нашых рабят таксама ўвайшлі ў гісторыю конкурсу.
Жанна ХМЫЗ,
намеснік дырэктара Ляхавіцкай дзіцячай
школы мастацтваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *