З дабром у сэрцы

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна, свяшчэннаслужыцелі    і хрысціяне праваслаўнай канфесіі!

Шчыра віншуем вас са светлым святам   Уваскрэсення Хрыстова, якое нясе ў сабе вялікі духоўны сэнс, дапамагае асабліва поўна адчуць прыгажосць навакольнага свету і ўмацоўвае веру ў дабро і справядлівасць. Радасныя велікодныя дні падкрэсліваюць значнасць галоўных агульначалавечых каштоўнасцей: любві і клопату пра блізкага, спагады і цярпення, міру і ўзаемаразумення. Гэта свята з’яўляецца сімвалам духоўнага адраджэння чалавека, яго цудоўная атмасфера стварае ўзвышаны настрой.

Ад усёй душы жадаем, каб і ў гэтыя святочныя дні, і заўсёды ў вашых сэрцах панавалі радасць і спагада, каб асвятлялі жыццё вера і любоў.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                              Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *