Водгукі вайны

4 чэрвеня група размініравання воінскай часці 7404 выязджала ў вёску Федзюкі. Адсюль у аператыўна-дзяжурную службу РАУС патэлефанаваў дачнік: паведаміў, што на яго ўчастку знаходзіцца авіяцыйны снарад часоў вайны. Да прыбыцця сапёраў прадстаўнікі РАНС і РАУС абмежавалі доступ людзей да месца небяспечнай знаходкі.
Начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваенкамата  г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Аляксандр Байчык расказаў “ЛВ” падрабязнасці здарэння і нагадаў, што пры выяўленні боепрыпасаў трэба неадкладна паведаміць пра знаходку ў РАНС ці ў міліцыю па тэлефонах 101 і 102. Катэгарычна забараняецца абследаваць прадмет самастойна, і перамяшчаць яго, накрываць, засыпаць ці закопваць.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *