Козы, грошы, мабільнік
За дапамогай у РАУС звярнулася жыхарка Любеек, якая паведаміла, што ноччу з яе хлява зніклі 2 казы.
Гаспадар хутара Дубішча і не здагадваўся, чым закончыцца вясёлае застолле, якое мужчына арганізаваў для дзвюх незнаёмак. Разам з госцямі знік мабільны тэлефон і каля 100 тысяч рублёў. Праводзіцца праверка.
Маланка бліснула – святло прапала
На пачатку гэтага тыдня нарабіла бяды навальніца. Былі абясточаны каля 20 населеных пунктаў раёна. Разам з жылымі дамамі ад стыхіі пацярпелі і вытворчыя аб’екты. Як паведаміў начальнік РАНС Валерый Равінскі, на нумар адзінай дыспетчарскай службы паступалі званкі занепакоеных грамадзян. Дзякуючы хуткім і скаардынаваным дзеянням работнікаў раёна электрычных сетак (5 брыгад электраманцёраў працавалі кругласутачна), святло адноўлена.
Пагаварылі кулакамі
На лячэнне ў райбальніцу дастаўлены юнак з Пранчакоў, якога пабіў аднавясковец, высвятляючы адносіны.
Узбуджана крымінальная справа супраць 33-гадовага тухавічаніна. Мужчына падчас сваркі наўмысна нанёс цялесныя пашкоджанні аднавяскоўцы.
Са зводкамі РАУС і РАНС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ