У гонар святога Серафіма
У межах усебеларускага святкавання 115-годдзя з дня нараджэння і 70-годдзя з дня пакутніцкай смерці святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, духоўнага заступніка зямлі Беларускай, ураджэнца вёскі Падлессе 15 ліпеня 2016 года ў дзень нараджэння святога у храме Святога Духа аграгарадка Падлессе Ляхавіцкага раёна будзе праходзіць Боская Літургія, у якой прыме ўдзел архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцефан.
На свята па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла ўпершыню са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра для пакланення будзе дастаўлена дакладная копія Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Пасля заканчэння святочных урачыстасцяў у аграгарадку Падлессе цудатворная ікона прыбудзе ў г. Ляхавічы да памятнага знака на месцы колішняй капліцы (на рыначнай плошчы), пасля чаго крыжовым ходам аб’едзе вакол горада.
Пра гэта паведаміў благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.