Лебядовая вернасць. Не лебядзіная

Акуратнаму адзенню забруджаны абутак ніяк не пасуе. Дагледжанаму населенаму пункту супрацьпаказаны раскіданае смецце, неахайнасць на вуліцах і ў дварах, пустазелле – дзе б яно ні расло. Тым больш – на  клумбах, асабліва  калі гэтыя клумбы прэтэндуюць на ролю эстэтычных фрагментаў дызайна ў самым цэнтры горада.
Не падумайце, што практычна аднолькавыя фотаздымкі – рэдакцыйная памылка. Паміж імі адлегласць даўжынёю ў год і незайздроснае пастаянства, якое інакш як ”лебядовай вернасцю” камунгаса да інтэрпрэтацыі тэмы эстэтыкі і парадку не назавеш. Цюльпаны-вазы вельмі прыйшліся па гусце пустазеллю, толькі летась у кадр трапілі сухія ”кватаранты”,    а ўчора – сакавітая ад шчодрых дажджоў лебяда.
Такі партрэт, такі пейзаж… Дробязь? Але вельмі непрывабная. У вочы кідаецца, трэба толькі позірк адарваць ад зямлі. Справіцца  з неахайнасцю лёгка і проста: вырваць злашчаснае пустазелле і адправіць на сметнік. Чаму гэта не зрабілі газетчыкі? Адказваю: дык без лесвіцы не справіцца… Прыдумалі канструкцыю з высокім палётам фантазіі, а тое, што яе трэба абслугоўваць, забыліся. Напамінаем пра гэта фотакадрамі  адказнай за парадак  службе. Тым больш, што побач –  раённая Галерэя славы.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Гэты фотакадр зроблены ў ліпені 2016 года...

...а гэты – летам 2015 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *