Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 ліпеня 2016 г. № 713 Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) у мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі

У мэтах забеспячэння ўмоў для правядзення ў паведамляльным парадку  масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізоўваюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, іх даверанымі асобамі ў рамках перадвыбарнай агітацыі, на падставе артыкулаў 24, 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй  Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі   № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць, што масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне), якія арганізоўваюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, іх даверанымі асобамі з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі, праводзяцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у любых прыгодных для гэтых мэтаў месцах, за выключэннем:
плошчаў Леніна і Перамогі ў г. Ляхавічы, месцаў, што знаходзяцца на адлегласці менш за 50 метраў ад будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Ляхавічы, пл. Леніна,3), суда Ляхавіцкага раёна
(г. Ляхавічы, вул. Першамайская, 6), пракуратуры Ляхавіцкага раёна (г. Ляхавічы, вул. Гагарына, 7), аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама    (г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 43).
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама.
3. Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Старшыня                 В. Л. Сельмановіч
Кіраўнік справамі    Ю. Г. Несцяровіч
УЗГОДНЕНА:  старшыня акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.  М. М. Фядзько  26 ліпеня 2016 г

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *