МНС Беларусі: дапамога побач

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распрацавала мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”. Гэты праграмны прадукт даступны для скачвання ўсім уладальнікам смартфонаў і планшэтаў на базе аперацыйнай сістэмы Android.
“МНС Беларусі: дапамога побач” уключае ў сябе некалькі раздзелаў і функцый, у тым ліку своечасовае паведамленне аб неспрыяльных і небяспечных з’явах, заснаванае на папярэджваннях ДУ ”Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя”. На спецыяльнай карце акрамя з’яў і рэгіёнаў, дзе яны чакаюцца, даступны рэкамендацыі ад МНС па паводзінах у склаўшыхся абставінах.
У раздзеле “Што рабіць?” сабраны больш за 50 тыповых няштатных сітуацый з рэкамендацыямі ад МНС па дзеяннях у іх. З  любой старонкі дадатку даступна спецыяльная кнопка званка ў МНС “112”. Прадугледжана магчымасць і адпраўкі смс або званкоў на зададзены нумар – напрыклад, урачу ці родным. Гэта дазваляе звязацца ў экстранных выпадках з патрэбным чалавекам.
У дадатку таксама прысутнічае раздзел “Правер сябе”, які дазваляе ў рэжыме тэстаў праверыць уласныя веды па розных тэмах. Акрамя таго, у выпадку маштабнай надзвычайнай сітуацыі прыроднага характару магчыма актывацыя для карыстальнікаў дадатковага раздзела “Паведаміць пра НС”.
Больш падрабязная інфармацыя пра дадатак, а таксама спасылка для ўстаноўкі даступны па кароткім адрасе 112.by/app.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *