Батальён гарантуе надзейную сувязь
На адным з этапаў падрыхтоўкі да сучаснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА у 2011 годзе ў пачатку жніўня была праведзена сумесная штабная трэніроўка ВПС і войскаў СПА пад кіраўніцтвам начальніка Галоўнага штаба – першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА.
У ходзе трэніроўкі адпрацоўваліся пытанні кіравання прывядзеннем злучэнняў і воінскіх часцей у вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, у тым ліку з выкананнем практычных мерапрыемстваў. Кіраванне войскамі ажыццяўлялася з рухомых пунктаў кіравання з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм кіравання айчыннай вытворчасці.
У штабной трэніроўцы прымаў удзел таксама асабовы састаў 17 асобнага батальёна сувязі, падраздзяленнямі якога былі разгорнуты элементы рухомых пунктаў кіравання, адпрацаваны пытанні забеспячэння войскаў аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА сувяззю ў палявых умовах. Пастаўленыя перад батальёнам задачы выкананы.
Вынікі правядзення трэніроўкі будуць прааналізаваны і ўлічаны пры планаванні і правядзенні мерапрыемстваў падрыхтоўкі войскаў у 2012 годзе, а таксама, што немалаважна, пры падрыхтоўцы і правядзенні сумесных аператыўных вучэнняў. Аднак ужо зараз можна з упэўненасцю гаварыць пра дзейснасць і высокую эфектыўнасць існуючай сістэмы кіравання войскамі.
Падпалкоўнік Андрэй БУТЫЛЁЎ,
камандзір 17 асобнага батальёна сувязі