«Я і мая мама»
Напярэдадні святкавання Дня маці аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ініцыяваў інтэрактыўны фотаконкурс “Я і мая мама”. Па ўмовах конкурсу неабходна было даслаць на электронны адрас раённага метадычнага цэнтра фотаздымак з выявай маці і дзіцяці, які пасля размяшчаўся ў групе “РМЦ г. Ляхавічы” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.У фотаконкурсе прынялі ўдзел 22 мамы са сваімі дзеткамі. Пераможцу вызначылі па колькасці галасоў, якія пакідалі пад кожным фота карыстальнікі сацыяльнай сеткі. Найбольшую колькасць галасоў (1347) набраў фотаздымак Таццяны Яўсей, якой і быў уручаны падарунак падчас святочнага канцэрта да Дня маці. На другім месцы фота Лідзіі Гулер, што набрала 803 галасы і на трэцім – Алены Кулак (706 галасоў).
Святлана СТАЛЯРЧУК,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

