Дзень ведаў разам з шэфамі

У першы дзень верасня свята ведаў завітала і ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання  і рэабілітацыі. Першы ў гэтым навучальным годзе званок паклікаў за школьныя парты і рабят з асаблівасцямі псіхафізічнага  развіцця.  Дарослыя пастараліся, каб свята запомнілася рабятам і іх бацькам.  Супрацоўнікі ЦКРНіР падрыхтавалі цікавую праграму з гульнямі, конкурсамі, віктарынамі і, канешне ж, любімымі дзецьмі казачнымі персанажамі.

Па традыцыі парадавалі  выхаванцаў цэнтра іх старэйшыя сябры-шэфы – супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. З віншаваннямі ў госці да рабят і іх педагогаў завіталі намеснік начальніка РАУС Аляксандр Траяноўскі, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Раман Лявонцьеў, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Дыдышка і  часова выконваючы абавязкі старшага інспектара групы кадраў Дзяніс Завадскі.  Як заўжды, шэфы прыйшлі з падарункамі: на   грошы, сабраныя міліцыянерамі, будуць набыты неабходныя для рабят прадметы і рэчы. Двум першакласнікам Аляксандр Траяноўскі ўручыў кнігі “Беларусь – мая Радзіма”.

Сяргей ПАЖОГА,
намеснік начальніка РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *