Дараваць нельга

У 2016 годзе пракуратурай раёна актывізавана дзейнасць па прыцягненні асоб, якія дапускаюць насілле ў сям’і, да крымінальнай адказнасці.
Жыхар горада Ляхавічы К. 1992 года нараджэння ў стане алкагольнага ап’янення пасля сумеснага распіцця спіртнога са сваёй сужыцелькай падчас сваркі нанёс ёй удар пустым шкляным слоікам па галаве.
Прыцягваць парушальніка да крымінальнай адказнасці пацярпелая з-за  матэрыяльнай залежнасці ад яго не пажадала.
Але з улікам папярэдніх паводзін К., які злоўжывае спіртнымі напіткамі, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, раней учыняў  скандалы з сужыцелькай (яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем) пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах  да названага грамадзяніна па арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання). Парушальніку пагражае пакаранне да 3 месяцаў арышту.
ДАВЕДАЧНА. Нягледзячы на адсутнасць заявы пацярпелага боку сёлета пракуратурай Ляхавіцкага раёна ўзбуджана 6 крымінальных спраў прафілактычнай накіраванасці.
Аляксей ШЧАРБАКОЎ, намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *