Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Запольская трагедыя
Трагедыяй  закончылася высвятленне сямейных  адносін  у Заполлі.  Яшчэ вечарам 30 снежня вясковая сям’я пачала святкаваць адыход 2016 года. П’янка перарасла ў сварку, а потым і ў бойку. Калі  слоў-аргументаў не засталося, у ход пайшоў нож.  46-гадовы айчым нанёс 22-гадоваму пасынку некалькі нажавых раненняў. Юнак памёр на   месцы.
Падазроны ў забойстве арыштаваны. Узбуджана крымінальная справа па   частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса.  Калі віна  падазронага будзе даказана, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца расследаванне.
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.
Сумежная   ”спецыяльнасць”  гаража
28 снежня ў гаражы ляхавічанкі, якая зарэгістравана індывідуальным прадпрымальнікам, супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС знайшлі больш за 6,5 тоны ялавічыны без адпаведных суправадж  альных дакументаў. Мяса канфіскавана. Праводзіцца праверка.
Арцём СІДАРЭНКА,
старшы оперупаўнаважаны ГБЭЗ.
Сцеражыся аўтамабіля
Днём 30 снежня на нумар 101 паступіла паведамленне пра пажар у завулку Тэхнікумаўскім райцэнтра.  У гаражы  аднаго з прыватных домаўладанняў гарэў аўтамабіль. Прычына здарэння – няспраўнасць электраабсталявання ў машыне.  На шчасце, абышлося без ахвяр, але гаспадару цяпер давядзецца шукаць новага чатырохколага сябра – машына поўнасцю згарэла.
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
першы намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *