У саюз з сябрамі

Правядзенне цікавых, запамінальных мерапрыемстваў для падрастаючага пакалення і моладзі ладзяць актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Для актывізацыі работы тэрытарыяльных структур БРСМ па патрыятычным выхаванні  моладзі і прыцягнення ў рады новых членаў  сёлета ў краіне  з ліпеня па верасень праводзіцца акцыя “У саюз з сябрамі”. Сімвалам яе з’яўляецца нагрудны значок (наклейка на адзенне, флікер) у выглядзе чырвонага круга з зялёнай акантоўкай, у цэнтры якога – надпіс “Я!”. Гэты сімвал  увасабляе грамадзянскую пазіцыю маладога чалавека, які гатовы разам з грамадскай арганізацыяй прыносіць карысць сваёй Радзіме, дапамагаць тым, каму дапамога асабліва па-трэбна, дабівацца поспехаў у вучобе і працы,  развіваць свае здольнасці і таленты, весці здаровы лад жыцця, працаваць у адной  дружнай камандзе ініцыятыўных, мэтанакіраваных і паспяховых маладых грамадзян Беларусі.  Ёсць у акцыі свае слоганы: “Хто, калі не Я!”, “Беларусь мая – гэта БРСМ і Я!”, “БРСМ і Я – моцная краіна!”, “Я, ты, ён, яна – разам моцная краіна!”.

Падчас акцыі праходзяць тэматычныя дыскатэкі, круглыя сталы, дні БРСМ, праводзяцца маладзёжныя флэш-мобы з распаўсюджваннем  агітацыйных лістовак. “ВКонтакте” размешчана інфармацыя пра дзейнасць рэгіянальных аддзелаў БРСМ,  дэманструюцца відэафільмы і відэаролікі пра дзейнасць самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны. Працягваюць паступаць работы на конкурсы плакатаў, насценных газет, малюнкаў, ладзяцца спартыўныя спаборніцтвы, паходы, экскурсіі, велапрабегі і г.д.  У  маладзёжным інфармацыйным цэнтры юнакі і дзяўчаты могуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай мала-дзёжнай палітыкі,  захаванні ўласнага здароўя і многіх іншых.

Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы.

Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар райкама ГА БРСМ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *