Флікер звычайны, выратавальны

Нашэнне святлоадбівальных элементаў дазваляе не дапусціць многіх дарожных здарэнняў. На жаль, не ўсе грамадзяне гэта выконваюць.
За 2 месяцы 2017 года супрацоўнікамі АДАІ і міліцыі грамадскай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 321 пешаход і веласіпедыст, за невыкарыстанне ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў – 190 пешаходаў, 120 знаходзіліся на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення.
З 7 па 17 сакавіка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стань бачным – будзь у бяспецы!».
Яшчэ раз узгадаем, што пераходзіць праезную частку можна толькі па пешаходных пераходах і на дазваляльны сігнал светлафора. У цёмны час сутак абавязкова пазначце сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць пра ўсе факты парушэння ПДР вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку пра знаходжанне апошніх на праезнай частцы ў нецвярозым стане паведамляць па тэл. 102.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *