Пажар у Ляхавіцкім раёне

18 сакавіка, напачатку першай гадзіны ночы, у Кавалях гарэў драўляны  дом. Як паведамілі ў РАНС, агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць. Калі пачаўся пажар, у доме знаходзіўся гаспадар 1957 года нараджэння і яго сужыцельніца. З месца здарэння яны выбраліся самастойна.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Фота РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *