Конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Штогод у Дзень беларускага пісьменства праводзілася падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, конкурс мяняе свой фармат – з раённага на рэспубліканскі.

У сучасным камп’ютарызаваным свеце такія мерапрыемствы могуць прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі. Гэты праект – значны крок на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!». Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўляюцца: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па                31 сакавіка 2017 г.; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.; трэці – абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая 2017 г.

Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

З улікам сацыяльнай значнасці дадзенага мерапрыемства, просім аператыўна арганізаваць на рэгулярнай аснове ўсебаковае асвятленне правядзення рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» у дзяржаўных рэгіянальных СМІ з выкарыстоўваннем яго лагатыпу, а таксама размяшчэнне адпаведных тэматычных матэрыялаў на інтэрнэт-сайтах выданняў.

Інфармацыю па выніках работы СМІ ў дадзеным напрамку просім накіроўваць у адрас Мінінфарма пасля правядзення кожнага этапу конкурсу.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне (8017) 203 98 35 – кансультант упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Мінінфарма Рамашка Фёдар Яўгенавіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *