Сапраўдныя прафесіяналы!

Ляхавіцкіх удзельніц конкурсу віншавалі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Буткевіч і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук.

На гэтым тыдні лепшыя аператары машыннага даення вобласці сабраліся ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна, каб паспаборнічаць у прафмайстэрстве. Ляхавіцкі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Беларускі майстар-2017” прадстаўлялі  Таццяна Шустал з ААТ “Шлях новы”, Наталля Дараневіч з ДП “Нача” і Лілія Русак з ААТ “Жарабковічы”.

Удзельніцы конкурсу прадэманстравалі выдатныя тэарэтычныя веды па тэхналогіі машыннага даення, абслугоўванні абсталявання, ахове працы і г.д, пацвердзілі іх на практыцы. Творчасць і знаходлівасць неабходна было праявіць падчас прэзентацыі сваёй “візітоўкі”. На вышыні былі ўсе! Наша Таццяна Шустал, чый прафесійны вопыт – амаль тры дзесяцігоддзі, была адзначана дыпломам у намінацыі “самаму вопытнаму аператару машыннага даення”. І менавіта ёй выпаў гонар паднімаць флаг на адкрыцці мерапрыемства.
Арганізатарамі конкурсу выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкам прафсаюза работнікаў АПК, абласны аграпрамысловы саюз.
Ірына ЧУРА,
старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Фота з архіва РК прафсаюза.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *