Парадак уплывае на вытворчасць

Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы. Па яе тэрыторыі пралягаюць самыя кароткія транспартныя камунікацыі, якія звязваюць краіны СНД з дзяржавамі Заходняй Еўропы.
Акрамя багатай гісторыка-культурнай спадчыны краіна прыцягвае турыстаў дагледжанасцю і чысцінёй. На ўсіх узроўнях вертыкалі ўлады пытанням навядзення парадку, выканання прамысловай санітарыі надаецца сур’ёзная ўвага.
Элементарнае навядзенне парадку, захаванне тэхналагічнай, выканальніцкай дысцыпліны і дакладная арганізацыя работ закліканы забяспечыць эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, удасканаленне сістэмы арганізацыі вытворчасці за кошт аптымізацыі затрат, захаванне прынцыпаў эканоміі і беражлівасці і, у рэшце, паступальнае эканамічнае развіццё краіны.
Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці абавязкова вывучае стан спраў па даным пытанні  ў правяраемых суб’ектах. Як правіла, дзе няма належнага парадку на тэрыторыі, там і недахопы ў арганізацыі вытворчага працэсу.
Пытаннямі навядзення парадку займацца неабходна сістэматычна. На жаль, кіраўнікі асобных прадпрыемстваў не заўсёды ўдзялюць ім належную ўвагу.
Падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, праведзеных у шэрагу прадпрыемстваў вобласці (энергетыкі, будаўніцтва, прамысловасці, ЖКГ, транспарту) устаноўлены факты неўпарадкаванага захоўвання лому і адходаў чорных і каляровых металаў, складзіравання адходаў у несанкцыянаваных месцах, у памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемстваў, незабеспячэнне належнага стану прамысловай санітарыі, адсутнасць пляцовак для захоўвання другаснай сыравіны.
Часам толькі прысутнасць кантралёраў і эканамічная адказнасць за факты безгаспадарнасці прымушаюць ухіліць выяўленыя недахопы, правесці своеасаблівыя “пазапланавыя суботнікі”.
У гэтым годзе па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў за парушэнні  заканадаўства аб абыходжанні з адходамі і парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі) ці рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за дзесяць чалавек.
Першапрычынай  учынення правапарушэнняў з’яўляецца неналежнае выкананне службовых абавязкаў адказнымі работнікамі, бескантрольнасць і пасіўная пазіцыя кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія павінны наладзіць работу па добраўпарадкаванні тэрыторый, павышэнні культуры вытворчасці, паляпшэнні стану прамысловай санітарыі, не чакаючы прыходу кантралёраў ці правядзення агульнарэспубліканскага суботніка.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *