Вогненны аўтамабіль

З суботы на нядзелю на пачатку другой гадзіны ночы  ў райцэнтры   па вуліцы Ерашава гарэў цагляны  гараж. Пра гэта ў РАНС паведаміў яго  гаспадар. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, палала ўнутры пабудовы,  агонь выбіваўся з-пад даху.  Пажар  знішчыў   аўтамабіль “Фальскваген Пассат” 1994 года выпуску, пашкоджаны маёмасць і перакрыцце пабудовы.  Прычына здарэння  высвятляецца.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *