«Сонейка» ў РАНС
Першы этап пажарна-прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню“, мэта якой – прафілактыка пажараў і надзвычайных сітуацый, стартаваў у аздараўленчых летніках. Днямі ў ПАВЧ № 1 наведаліся госці – рабяты, якія адпачываюць у прышкольным лагеры гімназіі “Сонейка” . Праграма дня была вельмі насычаная. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі расказ пра прафесію выратавальніка. З непадробным інтарэсам юныя госці разглядвалі пажарную тэхніку і абсталяванне, слухалі расказы супрацоўнікаў РАНС пра выезды на ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Самыя актыўныя прымералі абмундзіраванне выратавальніка. Інспектар РАНС Аляксей Клетаніца правёў прафілактычную гутарку: нагадаў правілы паводзін у лесе, каля вады і на вадзе, дома, у грамадскіх месцах.
Такія мерапрыемствы пройдуць і ў іншых лагерах.
Марына КАСАКОВІЧ, спецыяліст РАНС.