Дыялог зацікаўленых
Урачыста, па-дзелавому і плённа 16 чэрвеня ў Брэсце прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, на якой прысутнічала і дэлегацыя з нашага раёна. Да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс. Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў акрэсліў прыярытэты і накірункі дзейнасці аб’яднання. Сярод першачарговых задач і планаў – удзел членаў “Белай Русі” ў правядзенні маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, прамая сувязь з насельніцтвам, падтрымка адоранай моладзі і многія іншыя, – падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі Леанід Калбаса.
Дарэчы, Леанід Іосіфавіч выбраны членам савета Брэсцкай абласной арганізацыі “Белая Русь”, а таксама дэлегатам рэспубліканскага з’езда, які адбудзецца ў кастрычніку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.