Не забыцца пра галоўнае

У бліжэйшыя дні аўтамабілістам належыць прывесці ў парадак усе дакументы: з 10 па 20 лістапада супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі і УП “Белтэхагляд” будзе праводзіцца дэкада “Дзяржтэхагляд”. Акрамя асноўнай задачы – нагадаць уладальнікам пра неабходнасць своечасова праходзіць тэхнічны агляд транспартнага сродку, спецыялісты правераць і гатоўнасць аўтамабіляў да работы ў зімовы перыяд.

Пра тое, што ў тэхнічнай спраўнасці свайго аўтамабіля неабходна быць абсалютна ўпэўненым хаця б для асабістай бяспекі, сказана ўжо нямала. Тым не менш, аўтамабілісты, якія павінны быць зацікаўлены ў гэтым у першую чаргу, на пытанне інспектара, чаму не пройдзены тэхагляд, часцяком адказваюць: “забыўся” або “няма грошай на замену няспраўных дэталяў і рамонт”… Такія легкадумныя паводзіны і спадзяванне на “а можа пранясе” нярэдка станавіліся прычынамі са-праўдных трагедый.

Тым, хто яшчэ сумняваецца і адкладвае вырашэнне пытання на потым, нялішнім будзе нагадаць: частка 5 артыкула 18.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за несвоечасовую рэ-гістрацыю ці перарэгістрацыю транспартнага сродку, непрадастаўленне яго без уважлівай прычыны ва ўстаноўлены тэрмін для дзяржтэхагляду, а таксама кіраванне транспартным сродкам, які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ці не прайшоў дзяржтэхагляд, прадугледжвае папярэджанне ці накладанне штрафу да 2 базавых велічынь.

Дарэчы, гэтыя грошы, няхай і не такія вялікія, можна з поспехам укласці ў падрыхтоўку свайго транспартнага сродку да тэхагляду.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўта-
інспектар АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *