Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Было і знікла
У Меляхах,  пакуль гаспадыня  адсутнічала дома, невядомыя дэманціравалі і ўкралі 60 лістоў металапрофілю з агароджы. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж).
У Свяціцы з падворка знікла гумавая лодка коштам 400 рублёў.
Куды паехаў тэлефон
Непрыемны сюрпрыз чакаў адну з пасажырак цягніка «Брэст-Віцебск». Ноччу пры пад’ездзе да станцыі «Ляхавічы» яна заўважыла прапажу тэлефона коштам 550 рублёў. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.
Аперацыя «Мак»
На закінутым участку каля вёскі Задвор’е супрацоўнікі міліцыі знайшлі і знішчылі 20 кілаграмаў маку.
Страшная знаходка
У лясным масіве недалёка ад вёскі Мазуркі знойдзены павешаным 55-гадовы нідзе не працуючы мясцовы жыхар. РАСК праводзіць праверку.
Сям’я з насіллем
У міліцыю за дапамогай звярнулася ляхавічанка: яе душыў муж. РАУС высвятляе прычыны і абставіны здарэння.
Увогуле з пачатку ліпеня ў раёне затрымана 20 сямейных скандалістаў, ёсць сярод іх і жанчына.
На што штурхае градус
З 1 па 12 ліпеня 16 жыхароў раёна дастаўлены ў міліцыю  за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, у тым ліку 3 жанчыны. Затрыманы 3 п’яныя вадзіцелі.
6 грамадзян учынілі дробныя хуліганствы.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *