Хадзіце па тратуарах

Нарэшце тратуар будзе ўсталяваны па ўсёй вуліцы Южакова ў Ляхавічах: гэтымі днямі ідзе ўладкаванне пешаходнай дарожкі працягласцю прыкладна 200 метраў ад вуліцы Будаўнікоў да Клецкай. Для многіх гараджан падзея, без перабольшання, доўгачаканая. Да гэтага ад магазіна «Шчара» і далей – да жылых дамоў і гаражнага масіву – дабірацца даводзілася па краі праезнай часткі: і нязручна, асабліва пасля дажджу, і небяспечна – вуліца ажыўленая, транспартны рух і раніцай, і ўвечары, і тым больш днём у любы час года даволі актыўны.
Будаўнічыя работы праводзіць КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» за свой кошт і ўласнымі сіламі (задзейнічана брыгада ўчастка «Добраўпарадкаванне»). Пліты, што выкарыстоўваюцца ў якасці тратуарнага пакрыцця, няхай сабе і не новыя (былі дэманціраваны і пасля рамонту сталі непатрэбнымі ў іншых месцах), але праслужаць не адно дзесяцігоддзе.
Як запэўнілі ў камунгасе, на гэтым тыдні работы па ўладкаванні тратуара будуць завершаны.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *