Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Шок
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 166 КК (згвалтаванне заведама непаўналетняй). Мужчына падазраецца ў тым, што ў мінулую пятніцу ў стане алкагольнага ап’янення ва ўласнай кватэры з прымяненнем фізічнай сілы ўчыніў злачынства ў адносінах дачкі. Маці дзяўчынкі разам з малодшымі дзецьмі ў той дзень знаходзілася ў сваякоў.
Ляхавічанін  затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Вырашаецца пытанне аб заключэнні яго пад варту. Вядома, што падазроны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
З пацярпелай працуюць псіхолагі. Сям’я на прафілактычным уліку як неўладкаваная не знаходзілася.
Сальта без страхоўкі
Ноччу 23 жніўня  п’яны 27-гадовы ляхавічанін выпаў з балкона на трэцім паверсе, выконваючы акрабатычнае практыкаванне. У выніку «сальта без страхоўкі» ён быў шпіталізаваны ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу з множнымі  траўмамі.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік райаддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *