«Залатое пяро «Белай Русі»
Падведзены вынікі раённага этапу рэспублі-канскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2017». Удзельнічаць у ім маглі юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, а ў асобнай намінацыі «Беларусь вачыма дзяцей» – ад 12 да 17 гадоў. Конкурс ініцыяваны РГА «Белая Русь» пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі і адукацыі, асноўнай мэтай ставіць папулярызацыю культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей, выяўленне новых журналісцкіх талентаў.У раённую камісію, якую ўзначальвае старшыня раённай арганізацыі «Белай Русі» Леанід Калбаса, паступіла 14 творчых работ.
Першае месца за матэрыялы «Застыўшая музыка стагоддзяў. Экскурсійны тур па палацава-паркавых комплексах Ляхавіччыны» прысуджана вучаніцы Жарабковіцкай СШ Вераніцы Казакевіч. Работы «Шчасце жыць у мірнай краіне» выпускніцы Крывошынскай СШ Алены Навікевіч і «Мой родны край» выхаванкі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ульяны Шайкоўскай падзялілі другое месца. Трэцяе месца таксама падзелена паміж вучаніцай Крывошынскай СШ Ульянай Дыдышка і сёлетнім выпускніком гімназіі Раманам Кендышам.
Як адзначыў Леанід Калбаса, усе работы цікавыя і дастойныя ўвагі, журы было цяжка вызначыцца з пераможцамі. Да Дня беларускага пісьменства прызёры раённага этапу конкурсу атрымалі граматы раённай арганізацыі “Белай Русі” і падарункі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

