Лепшыя на жніве ў Ляхавіцкім раёне

Райвыканкам вызначыў пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў   на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых   культур у 2017 годзе. Імі сталі:

СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ,

якія дабіліся найвышэйшых тэмпаў росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы на зерне) да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, папярэдніх справаздачнаму, з улікам вытворчасці зерня на адзін бала-гектар пасяўной плошчы

ПЕРШАЕ МЕСЦА –

СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Вітко Іван Аляксандравіч);

ДРУГОЕ МЕСЦА –

ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Булаты Антон Тадэвушавіч);

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА –

ЗТАА «БелДан» (дырэктар Нікіцін Мікалай Юр’евіч);

СЯРОД СТАРШЫХ КАМБАЙНЕРАЎ   І КАМБАЙНЕРАЎ збожжаўборачных камбайнаў

ПЕРШАЕ МЕСЦА –

старшы камбайнер Ламанос Іосіф Мікалаевіч (ЗТАА «БелДан»), які на камбайне New Holland CX 6090 намалаціў 1726,2 тоны зерня (на ўмоўны камбайн);

ДРУГОЕ МЕСЦА –

старшы камбайнер Гутырчык Артур Віктаравіч (ЗТАА «БелДан»), які на камбайне New Holland CX 8080 намалаціў 1706,2 тоны зерня (на ўмоўны камбайн);

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА –

старшы камбайнер Сакалоўскі Уладзімір Анатольевіч, камбайнер Буцько Юрый Вячаслававіч (ААТ «Жарабковічы»), якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 1699,4 тоны зерня (на ўмоўны камбайн);

СЯРОД СТАРШЫХ КАМБАЙНЕРАЎ

І КАМБАЙНЕРАЎ МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ

ПЕРШАЕ МЕСЦА –

старшы камбайнер Дзядовіч Аляксандр Анатольевіч (ААТ «Шлях новы»), які на камбайне «КЗС-1218-10» намалаціў 819,6 тоны зерня (на ўмоўны камбайн);

ДРУГОЕ МЕСЦА –

старшы камбайнер Кендыш Аляксандр Міхайлавіч, камбайнер Ціцікша Мікалай Аляксандравіч (ААТ «Шлях новы»), якія на камбайне КЗС-10К-23 намалацілі 707,6 тоны зерня (на ўмоўны камбайн);

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА –

старшы камбайнер Курловіч Мікалай Аляксеевіч (ААТ «Шлях новы»), які на камбайне «КЗС-10К-07» намалаціў 666,6 тоны зерня (на ўмоўны камбайн);

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ

ПЕРШАЕ МЕСЦА –

Сокал Аляксандр Юр’евіч (ААТ «Жарабковічы»), які на аўтамабілі МАЗ-6501А8 перавёз 2001,1 умоўных тон зерня;

ДРУГОЕ МЕСЦА –

Грабёнка Аляксандр Аляксандравіч (ААТ «Жарабковічы»), які на аўтамабілі МАЗ-6501 А8 перавёз 1964 умоўныя тоны зерня;

трэцяе МЕСЦА –

Глазуноў Аляксандр Мікалаевіч (ААТ «Жарабковічы»), які на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1364,9 умоўных тон зерня;

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ

НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ

ПЕРШАЕ МЕСЦА –

Прышчэпа Юрый Аляксандравіч (ААТ «Жарабковічы»), які на аўтамабілі МАЗ-6501 А8 перавёз 1603,7 умоўных тон зерня;

ДРУГОЕ МЕСЦА –

Хлапянік Сяргей Уладзіміравіч (СВК «Ляхавіцкі»), які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 1455 умоўных тон зерня;

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА –

Жэрка Андрэй Аляксандравіч (СВК «Ляхавіцкі»), які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ 350701 перавёз 1342,2 умоўных тон зерня;

СЯРОД ЗВЁНАЎ (БРЫГАД) АПЕРАТАРАЎ    ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ

ПЕРШАЕ МЕСЦА –

Герасімовіч Анатолій Іванавіч, Юнік Леанід Іванавіч, Радзіон Яраслаў Леанідавіч (СВК «Ляхавіцкі»), якія на зернесушылцы М-819 прасушылі 8296,7 умоўных тон зерня;

ДРУГОЕ МЕСЦА –

Лойка Віктар Васільевіч, Таранда Сяргей Аляксандравіч (ААТ «Жарабковічы»), якія на зернесушылцы М-819 прасушылі 8227,9 умоўных тон зерня;

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА –

Пілецкі Аляксандр Аляксеевіч (ААТ «Жарабковічы»), які на зернесушылцы М-819 прасушыў 4781,2 умоўных тон зерня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *