Запрашэнне

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэта цудоўная магчымасць падзякаваць нашым старэйшым землякам за іх справы і памкненні, нераўнадушнасць і душэўную шчодрасць.

30 верасня ў 11 гадзін па адрасе г. Ляхавічы, вул. Леніна, 54 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
А пасля, у 12 гадзін, гарадскі Дом культуры запрашае на святочны канцэрт «Славім узрост залаты», прысвечаны Дню пажылых людзей.
Прыходзьце, калі ласка, і на наваселле, і на канцэрт!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *