Лясная ўборка

250 ляхавічан прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», якая па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі  прайшла  7 кастрычніка.
Работнікі лясгаса, торфабрыкетнага завода, вучні і настаўнікі Востраўскай СШ, прадстаўнікі раённай арганізацыі таварыства паляўнічых і рыбаловаў, садаводчага таварыства «Дружба» наводзілі чысціню ў лясных масівах, ачышчалі ад смецця прыдарожныя палосы. Усяго добраўпарадкавана каля 7,2 гектара, сабрана больш за 8 кубаметраў смецця. Таксама наведзены парадак на падведамасных тэрыторыях ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас».
За падтрымку і неабыякавасць работнікі лясгаса шчыра дзякуюць сваім добраахвотным памочнікам. А яны, дарэчы, ведаюць кошт чысціні і ніколі не стануць вывозіць смецце ў лес ці выкідваць яго падчас адпачынку, едучы ў аўтамабілі.  Гэта вялікі выхаваўчы момант.
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас».
Фота з сайта  лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *