Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Рашэнне Прэзідыума Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта  ад 22 лістапада 2017 г. № 41/1008
На падставе артыкулаў 24, 34 і 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пратаколы, якія паступілі ад працоўных калектываў, раённых кіруючых органаў палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у састаў Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЛІ:
1. Утварыць Ляхавіцкую раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў колькасці 13 (трынаццаць) чалавек.
2. Зацвердзіць персанальны састаў Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання:
Адаменка Наталля Уладзіміраўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы.
Бацкалевіч Юлія Уладзіміраўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Баўтко Надзея Іванаўна – ад Ляхавіцкага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.
Баўтрукевіч Наталля Міхайлаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы.
Богдан Вольга Міхайлаўна – ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Жабік Анатолій Казіміравіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы.
Лук’янчык Наталля Уладзіміраўна – ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія  г. Ляхавічы».
Мацкевіч Наталля   Францаўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Навагран Андрэй Тадэвушавіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы.
Арэхва Вольга Мікалаеўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Пракап’юк Тамара Уладзіміраўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Смаршчок Іна Іосіфаўна – ад працоўнага калектыву вытворчага ўчастка водаправоднай і каналізацыйнай гаспадаркі камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ляхавіцкая ЖКГ».
Чайкоўская Таццяна  Яўгеньеўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Я. Н. Юрлевіч,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.
В. Л. Сельмановіч,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.
Ю. Г. Несцяровіч, кіраўнік справамі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *