У Ляхавіцкім раёне згарэў дом. Загінуў чалавек

 Учора   напачатку сёмай гадзіны вечара ў Вялікай Лотве па вуліцы  Школьнай гарэў драўляны дом. Неэлектрафіцыраванае  домаўладанне, абсталяванае  печкай,  гаспадар у лістападзе  прадаставіў знаёмаму ляхавічаніну для часовага пражывання – кватарант  1961 года нараджэння загінуў у пажары. Агонь знішчыў дах, перакрыцце,  пашкодзіў маёмасць і сцены.

Па папярэдняй версіі, прычынай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Сяргей ГАТОЎЧЫЦ, першы намеснік начальніка РАНС.

Фота РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *